Get Mystery Box with random crypto!

Роўна год таму берасцейцы зладзілі карагод на дарозе — па гэта | Вясна | Брэст

Роўна год таму берасцейцы зладзілі карагод на дарозе — па гэтай справе асуджаны ўжо 81 чалавек.

13 верасня 2020 года падчас акцыі пратэсту у Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам.

Пасля гэтага была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі.

Ужо асуджаны 81 чалавек. Агулам ім прысудзілі:

- 66,5 года «хіміі»;
- 63,5 года «хатняй хіміі»;
- 7 гадоў і 7 месяцаў калоніі.

Судовы канвеер па брэсцкай «справе карагодаў». Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць