Get Mystery Box with random crypto!

Праваабаронцам вядомыя прозвішча двух палітвязняў, якіх паміла | Вясна | Брэст

Праваабаронцам вядомыя прозвішча двух палітвязняў, якіх памілаваў Лукашэнка

Учора ў эфіры БТ намесніца кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс заявіла, што Лукашэнка памілаваў 13 чалавек. Яна адзначыла, што сярод памілаваных ёсць людзі, якія здзейснілі злачынства ў інтэрнэце і раскаяліся ў зробленым. У дзевяці з трынаццаці чалавек ёсць непаўналетнія дзеці. Таксама вядома, што памілаваных, якія адбываюць пакаранне ў калоніі, перавядуць на «хімію».

Сёння праваабаронцам «Вясны» паступаюць звесткі аб тым, што памілавалі палітзняволеных Віктара Каліноўскага з Брэста і Валерыя Лозу з Светлагорску. Вядома, што Віктара Каліноўскага ўжо вызвалілі. Валерый Лоза ляжаў у шпіталі з атытам вуха, але сёння да яго прыехалі з адміністрацыі ваўкавыскай «хіміі» і прапанавалі збірацца і ехаць з імі ў пракуратуру, каб аформіць патрэбныя дакументы для вызвалення.

Берасцеец Віктар Каліноўскі, асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі», адбываў пакаранне ў шклоўскай папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №49. Яго асудзілі па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу за надпісы на некалькіх прыпынках і гандлёвым кіёску ў Брэсце.

Жыхара Светлагорска Валерыя Лозу абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Суд прызначыў Валерыю Лозу 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Пакаранне палітвязень адбываў у Ваўкавыску.

Калі вам вядомыя прозвішчы яшчэ 11 памілаваных, то паведамляйце праваабаронцам @Spring96info