Get Mystery Box with random crypto!

23 верасня праваабаронца Леанід Судаленка адзначае юбілей. Пав | Вясна | Брэст

23 верасня праваабаронца Леанід Судаленка адзначае юбілей. Павіншуйце яго са святам!

У чацвер, 23 верасня, Леаніду Судаленку спаўняецца 55 гадоў. Але ў гэтым годзе праваабаронца адзначыць яго за кратамі. Акрамя гэтага, Леаніда будуць судзіць у гэты дзень.

Нагадаем, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" Леанід Судаленка пад вартай знаходзіцца ўжо 9 месяцаў. У Гомелі два тыдні ў закрытым рэжыме разглядаюць справу Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Заклікаем павіншаваць праваабаронцу з юбілеем: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Леаніду Леанідавічу Судаленку