Get Mystery Box with random crypto!

Дапамога сям'е палітвязня Міхаіл Калішук — жыхар Брэста, ас | Вясна | Брэст

Дапамога сям'е палітвязня

Міхаіл Калішук — жыхар Брэста, асуджаны да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «масавыя беспарадкі» ў горадзе пасля выбараў. Міхаіл быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП увечары 10 жніўня 2020 года, пры гэтым яго збілі так моцна, што былі зламаныя рэбры і косці таза.

Родныя палітвязня звярнуліся па дапамогу:

«Жонка Міхаіла засталася адна з маленькай дзяўчынкай на руках. З даходаў у яе толькі дзіцячая дапамога. Мама Міхаіла працуе прыбіральшчыцай. Выдаткі на прадукты, цыгарэты, адзенне і пераводы Міхаілу для нас вельмі затратныя».

Падтрымаць фінансава сям'ю Міхаіла