Get Mystery Box with random crypto!

25 верасня зняволены старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі адзначыць | Вясна | Брэст

25 верасня зняволены старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі адзначыць Дзень народзінаў

Алесь Бяляцкі — заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) з 2007 па 2016 гг. Заўтра, 25 верасня, праваабаронца адзначыць сваё 59-годдзе за кратамі.

Мы заклікаем павіншаваць палітзняволенага Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў, а таксама прапануем напісаць яму адкрыты ліст з віншаваннямі, які мы паспрабуем перадаць яму і апублікуем на сайце ці ў сацсетках.

Нагадаем, старшыню «Вясны» затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Бяляцкаму прад'яўленныя абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), і ўхіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). Праваабаронца ўтрымліваецца пад вартай ужо 73 дні.

Павіншаваць Алеся:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам