Get Mystery Box with random crypto!

​Якія перадачы бываюць? Прадуктовая перадача – звычайная пера | Вясна | Брэст

Якія перадачы бываюць?

Прадуктовая перадача
– звычайная перадача для зняволеных, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу. У гэтай перадачы можна перадаваць прадукты, рэчы першай неабходнасці, адзенне і абутак да 30 кілаграм у месяц. Яе можа перадаваць любы чалавек па заяве і з прад’яўленнем пашпарту ў пэўныя дні згодна з раскладам СІЗА.

Вітамінная/карантынная перадача – садавіна-агароднінная перадача да 10 кг, якая дазволеная як для ўжо асуджаных, так і для тых, хто ячшэ не асуджаны, ці прысуд не ўступіў у сілу. Яе можна перадаваць адзін раз у 30 дзён і класці толькі апельсіны, лімоны, яблыкі, цыбулю, часнык.

Медыцынская перадача – прызначана толькі для лекаў і вітамінаў. Яна не ўлічваецца ў агульную вагу (за выключэннем некаторых СІЗА у парушэнне закону). Яе можна дасылаць як у калонію, так і ў СІЗА.

Рэжымная перадача – перадача для ўжо асуджаных, якія былі накіраваныя для адбыцця пакарання ў папраўчыя калоніі. Колькасць перадач, пасылак, бандэроляў і дробных пакетаў абмежаваныя ў залежнасці ад прызначанага судом рэжыму (агульны, узмоцнены, строгі).

Рэчавая перадача – прызначана для асуджаных, этапаваных у калонію. Яе можна перадаваць толькі адзін раз у год да 50 кілаграмаў. Лепш рабіць гэта бліжэй да халадоў, калі асуджаным патрэбныя цёплыя рэчы.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"