Get Mystery Box with random crypto!

Сёння ў судзе Пінска і Пінскага раёна вынеслі адразу два прысу | Вясна | Брэст

Сёння ў судзе Пінска і Пінскага раёна вынеслі адразу два прысуды па крымінальных справах за «абразу прадстаўніка ўлады»

Маці дваіх малых дзяцей Ганну Багачову, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, за словы «Ну ничего, потом в эскорте будет работать шкура» у адрас памочніцы пракурора Партызанскага раёну Мінска Валерыі Дарашэнка атрымала 1,5 года «хатняй хіміі». Яна таксама павінна заплаціць «пацярпелай» 1000 рублёў маральнай кампенсацыі. Суддзя Мельнік Яўгенія Віктараўна.

Рабочага Андрэя Міхалюка суддзя Лубнік Вольга Уладзіміраўна прызнаў вінаватым у абразе пінскага міліцыянта. Яшчэ да суда Андрэй папрасіў прабачэння ў супрацоўніка міліцыі і выплаціў яму грошы за маральную шкоду. Тым не менш, Міхалюк таксама атрымаў 1 год і 6 месяцаў «хатняй хіміі».

Крыніца: Б*лсат