Get Mystery Box with random crypto!

Колькасць беларускіх палітвязняў і арыштаваных па палітычна ма | Вясна | Брэст

Колькасць беларускіх палітвязняў і арыштаваных па палітычна матываваных крымінальных справах павялічваецца з кожным днём.

У кастрычніку 2020 года сваякі палітвязняў ініцыявалі і стварылі агульную суполку «Вызваленне-2020», якая дазваляе наладзіць камунікацыю паміж роднымі зняволеных, абмяркоўваць розныя актуальныя праблемы і пытанні, дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго.

Галоўная мэта ініцыятывы — накіраваць сумесныя высілкі для вызвалення ўсіх тых, хто апынуўся за кратамі за свае палітычныя погляды, данесці іх голас да беларускага і міжнароднага грамадства, умацаваць і пашырыць салідарнасць з вязнямі.

Удзельнікі суполкі заклікаюць родных далучацца да ініцыятывы праз Telegram-бот @viazni2020_bot, паведаміўшы прозвішча вашага зняволенага сваяка, альбо электронную пошту viazni2020@gmail.com.

У суполку запрашаюцца блізкія ўсіх абвінавачаных па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі.