Get Mystery Box with random crypto!

9 кастрычніка палітвязню Дзянісу Хазею споўніцца 18 гадоў. Пав | Вясна | Брэст

9 кастрычніка палітвязню Дзянісу Хазею споўніцца 18 гадоў. Павіншуйце яго са святам!

17-гадовы палітзняволены Дзяніс Хазей — фігурант справы аб «масавых беспарадках» у Брэсце. Дзяніса разам з іншымі фігурантамі справы абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых бепарадках 10 жніўня ў Брэсце. У сакавіку суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Хазея да 3 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Пад варту хлопца ўзялі адразу пасля прысуду.

Сваё 18-годдзе Дзяніс адзначыць за кратамі 9 кастрычніка. У зняволенні палітвязень утрымліваецца ўжо амаль сем месяцаў. Дасылайце Дзянісу лісты і паштоўкі з віншаваннямі: Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4,
Хазею Дзянісу Сяргеевічу