Get Mystery Box with random crypto!

«Ухвалена цэнзурай», або Што рабіць, калі лісты не даходзяць д | Вясна | Брэст

«Ухвалена цэнзурай», або Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?

Недаацаніць важнасць лістоў для зняволеных вельмі складана. Практычна кожны, хто трапіў за краты, скажа, што самую вялікую падтрымку і радасць прыносяць вестачкі з волі. Лісты — гэта не толькі навіны, але і новыя ўражанні і знаёмствы, спосаб камунікацыі і падтрымкі сувязі з рэальнасцю.

Адной з асноўных прычын неатрымання лістоў кожным з бакоў перапіскі з'яўляецца рэпрэсіўная палітыка адміністрацый месцаў несвабоды ў адносінах да палітвязняў. Вядома, што сам Дэпартамент выканання пакаранняў аддаў распараджэнне на мэтанакіраванае абмежаванне ў лістах: як да палітвязняў, так і ад іх. Ці з'яўляюцца такія дзеянні самаўпраўнасцю з боку супрацоўнікаў, што яны парушаюць і як гэтаму супрацьстаяць — у прававым лікбезе ад «Вясны».

Падрабязнасці bit.ly/2YAhpYC