Get Mystery Box with random crypto!

​Оперны спявак, экс-саліст Вялікага Тэатру Беларусі Ілья Сільч | Вясна | Брэст

​Оперны спявак, экс-саліст Вялікага Тэатру Беларусі Ілья Сільчукоў далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Дзянісу Хазею, які 9 кастрычніка адзначаў сваё 18-годдзе.

"Вітаю цябе, Дзяніс.
Хачу шчыра павіншаваць цябе з тваім паўналеццем. Я лічу, што сталым чалавека робяць не гады, а яго учынкі. Для мяне - ты сапраўдны герой, заступнік Беларусі, прыклад рашучай самаадданасьці і неабыякавасьці.
Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром. Трымайся годна. Вер, Дабро абавязкова пераможа!
Мы ганарымся табой і будзем усімі сродкамі намагацца твайго хуткага вызвалення,
Твой, Ілья Сільчукоў."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Дзянісу Сяргеевічу Хазею:
Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі