Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуйце палітвязня Максіма Шатохіна з 18-годдзем! 23 краса | Вясна | Брэст

Павіншуйце палітвязня Максіма Шатохіна з 18-годдзем!

23 красавіка Максім Шатохін, які цяпер адбывае тэрмін у выхаваўчай калоніі №2, адзначыць Дзень народзінаў.

Непаўнагадовага берасцейца асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце (арт. 293 КК). На судзе Максім часткова прызнаў сваю віну. Сказаў, што кінуў у натоўп сілавікоў камень, які нават не даляцеў і тым больш нікога не пакалечыў. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. На працэсе 19 ліпеня Максіма ўзялі пад варту.

Дзіцяці без бацькоў цяжка. Чым жыве і пра што марыць няпоўнагадовы палітвязень Максім Шатохін

Павіншаваць Максіма: Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Максіму Васільевічу Шатохіну