Get Mystery Box with random crypto!

Тры месяцы ў ПКТ і 50 дзён у ШІЗА. У якіх умовах утрымлівалі п | Вясна | Брэст

Тры месяцы ў ПКТ і 50 дзён у ШІЗА. У якіх умовах утрымлівалі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк у жаночай калоніі

Андрэй Шарэнда ў фэйсбуку распавёў пра бесчалавечыя ўмовы ўтымання ў гомельскай калоніі, якія адміністрацыя стварыла для палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. За апошнія паўгады Паліну агулам змяшчалі ў ШІЗА на 50 сутак, а таксама тры месяцы ўтрымлівалі ў памяшканьні камернага тыпу (ПКТ).

«Тры месяцы у ПКТ Паліна спала басанож на халоднай бетонай падлозе, а у самой камеры з крану ішла толькі халодная іржавая вада, і тое вельмі слабым струменем», — дадаў Андрэй.

Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка асудзілі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле.

Падтрымайце Паліну: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А