Get Mystery Box with random crypto!

Праваабаронцы збіраюць інфармацыю аб парушэннях правоў дзіцяці | Вясна | Брэст

Праваабаронцы збіраюць інфармацыю аб парушэннях правоў дзіцяці ў Беларусі

Беларускі Хельсінкскі Камітэт збірае дадзеныя аб асобных парушэннях правоў дзіцяці ў Беларусі.

На аснове запоўненых анкетаў будзе зроблены агляд сітуацыі з правамі дзіцяці ў Беларусі для міжнародных структур, такіх як Камітэт ААН па правах дзіцяці, ЮНІСЕФ і іншыя.

«Мы збіраем звесткі аб парушэнні правоў дзяцей, якія навучаюцца ў школе, у тым ліку права на адукацыю, здароўе, доступ да інфармацыі, удзел у культурным жыцці, а таксама права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду слова, права не падвяргацца жорсткаму абыходжанню і іншых правоў», — паведамляе БХК.

Падрабязнасці і анкета па спасылцы