Get Mystery Box with random crypto!

За значок з Пагоняй суд у Пінску аштрафаваў праваабаронцу Алес | Вясна | Брэст

За значок з Пагоняй суд у Пінску аштрафаваў праваабаронцу Алеся Рамановіча на 3 840 рублёў

Справа разглядалася па ч. 3 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).

«Я прынёс на суд скрыншоты, ксеракопіі, якія пацвярджалі, што герб Пагоня — гісторыка-культурная каштоўнасць. А ў адказ суддзя запыталася: «А вы ведалі, што Пагоня выкарыстоўваецца як сімвал пратэсту?» — распавёў @pozirkonline Рамановіч.

Паводле слоў праваабаронцы, ён плануе абскардзіць штраф.

Рамановіч заяўляў пра катаванні ў Пінскім ІЧУ адсутнасцю сна, холадам і адсутнасцю належных санітарных умоваў.