Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 29 крас | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

29 красавіка
Волкаў Руслан — быў затрыманы 10 жніўня 2020 у Берасці, затым асуджаны на 7 сутак арышту. Пры затрыманні быў моцна збіты і з сутак яго забралі ў бальніцу.

Падчас следства па справе Волкаў пакінуў краіну і знаходзіўся ў Расіі, а ў Беларусі яго абвясцілі ў вышук. Быў затрыманы ў чэрвені 2021 года пры спробе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, каб перабрацца ў Еўрасаюз.

У лістападзе 2021 за тую акцыю пратэсту 10.08.2020 года асуджаны да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПК-1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Волкаў Руслан Ісаевіч