Get Mystery Box with random crypto!

Праз тыдзень пачнуць судзіць Вячаславага Малейчука, затрыманаг | Вясна | Брэст

Праз тыдзень пачнуць судзіць Вячаславага Малейчука, затрыманага за «падрыхтоўку тэрактаў на Дзень Волі 2021 году ў Мінсках і Печах»

Крымінальную справу супраць 36-гадовага жыхара Пінскага раёна Вячаслава Малейчука пачнуць разглядаць 6 траўня ў Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Яго абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў: ч. 1 і 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў).

Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.

Нагадаем, 26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «Байпола». Са словаў Вячаслава на відэа вынікае, што ў яго быў саўдзельнік Яўген, але судзіць будуць аднаго Малейчука.

Пасля затрымання КДБ унёс Вячаслава ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.