Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэры | Вясна | Брэст

Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслухоўвання

СІЗА Берасця перапоўненае палітвязнямі, абвінавачванне некаторых, у тым ліку прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, трымаецца на аснове матэрыялаў праслухоўвання.

Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар ліста таксама расказвае дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.

60-гадовую жанчыну абвінавачваюць па артыкуле 369 КК «Абраза прэзідэнта». Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якая стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.

Крыніца: @racyja