Get Mystery Box with random crypto!

Бярозаўскія праваабаронцы «Вясны» павіншавалі з 26-годдзем сва | Вясна | Брэст

Бярозаўскія праваабаронцы «Вясны» павіншавалі з 26-годдзем сваіх калегаў, якія на дадзены момант знаходзяцца за кратамі. Былі адысланыя лісты ды бандэролькі — бандэролькі з пачастункамі ўжо дайшлі, але ж на лісты ні аднаго адказу (пакуль што?) няма.

Сем палітзняволеных вясноўцаў да свята Раства атрымалі бандэролькі ад сваіх калегаў з Бярозы. У розны час пачастункі паспяхова дайшлі да адрасатаў.

Але ж з лістамі сітуацыя горш. Як і ва многіх СІЗА і калоніях, карэспандэнцыя да палітвязняў амаль што блакуецца. Таму няма інфармацыі, што лісты ўвогуле дайшлі да праваабаронцаў за краты.

Паспрабаваць падтрымаць палітвязняў можаце і вы. Як гэта зрабіць, чытайце па спасылцы (ажно 7 спосабаў!) https://spring96.org/be/news/107483