Get Mystery Box with random crypto!

У палітвязня Уладзіміра Гундара ў турме забралі ўсе лісты Ула | Вясна | Брэст

У палітвязня Уладзіміра Гундара ў турме забралі ўсе лісты

Уладзімір Гундар — актывіст і краязнаўца з Баранавічаў, мае інваліднасць другой групы. Яго затрымалі па "справе Аўтуховіча" нібыта за падрыхтоўку тэракта. Спачатку яго вінавацілі ў тэрарызме, але пазней гэты артыкул быў зняты. Цяпер Уладзіміру ставіцца ў віну ч. 1 арт. 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Увесь час у зняволенні на Гундара аказваецца ціск. Яго змяшчаюць у карцар, а аднойчы падчас этапу прымусілі ісці без мыліц:

«Міліцыянты за спінай скулі яму рукі кайданкамі, забралі мыліцы і сказалі, што на загад следчага КДБ ён мусіць дабірацца да аўтамабіля самастойна. Уявіце: без нагі, без мыліцаў, з рукамі за спінай у кайданках», — паведамлялі сваякі.

Нядаўна Гундар напісаў, што ў яго забралі ўсе лісты. Паведамляецца, што суд над ім адбудзецца прыкладна ў канцы траўня.

Падтрымаць лістамі і грашовым пераводам: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1