Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 6 траўн | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

6 траўня
Бандарук Даніла — сустракае ўжо другі(!) запар Дзень народзінаў у няволі. Вырас у вялікай сям'і — Даніла старшы з 8 дзяцей. Хлопца затрымалі падчас працы ў Мінску разам з ягоным стрыечным братам Маркам Салонікавым. За акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Брэсце асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Падтрымаць хлопца можна па адрасе:
ПК-2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Бандарук Даніла Віктаравіч

Гладкоўскі Глеб — затрыманы больш за 7 месяцаў таму. Чакае суду за інтэрнет-каментары, напісаныя пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
СТ-8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Гладкоўскі Глеб Уладзіміравіч