Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 9 траўн | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

9 траўня
Катоўскі Віктар — музыка, бас-гітарыст гурта TerraKod. За інтэрнет-каментары пра Аляксандра Лукашэнка, забітых Зельцара і супрацоўніка КДБ Федасюка атрымаў 3 гады калоніі.
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Катоўскі Віктар Алегавіч

10 траўня
Пятрухін Сяргей — брэсцкі блогер. Затрыманы амаль 2 гады таму, у чэрвені 2020 года. Вёў ютуб-каналы "Народны рэпарцёр" і " Youtube-дэпутаты". Па рашэнню суда атрымаў 3 гады пазбаўлення волі па артыкулам "Абраза суддзі" (арт.391 КК), "Абраза прадстаўніка ўлады" (арт.369 КК), "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак" (арт.342 КК).

Свой папярэдні Дзень народзінаў Пятрухін сустракаў у магілёўскім СІЗА, тады блогеру споўнілася 50 год. Чарговы Дзень народзінаў ён сустракае ўжо ў калоніі.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПК-3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Пятрухін Сяргей Сяргеевіч