Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду М | Вясна | Брэст

Палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк пачнуць судзіць 18 траўня

Справу Зінаіды Міхнюк будзе разглядаць суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко ўжо 18 траўня ў 10:30.

Нагадаем, у Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

22 лютага суд Ленінскага раёну Брэста прызнаў матэрыялы з каментаром актывісткі на «Радыё Рацыя», «Praca.by.infо» і «Хартия-97» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А КДБ пазней прызнаў «экстрэмісцім фармаваннем» Беларускі незалежны прафсаюз РЭП.

Падтрымайце Зінаіду лістамі салідарнасці: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Зінаіда Феадосіеўна Міхнюк