Get Mystery Box with random crypto!

Прызначаная дата суда над палітвязнем Уладзімірам Гундарам Ра | Вясна | Брэст

Прызначаная дата суда над палітвязнем Уладзімірам Гундарам

Разгляд справы пачнецца 18 траўня, аднак, будзе весціся дыстанцыйна, то бок абвінавачанага ў залю не павязуць. Ці будзе працэс адкрытым і ці дапусцяць у так званы суд людзей, пакуль невядома.

Раней Гундара вінавацілі ў тэрарызме, але пазней гэтае абвінавачанне знялі. Цяпер краязнаўцу з Баранавічаў вінавацяць паводле ч. 1 арт. 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) КК РБ.

Нагадаем, што першы вырак у 3 гады калоніі яму прысудзілі за нібыта «гвалт у дачыненні да службовай асобы» 20 траўня 2021 года.

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3N37Y7x