Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 10 траў | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

10 траўня
Кунусаў Дзмітрый — затрыманы ў Берасці напрыканцы верасня 2021 года. Абвінавачваецца па артыкулах "Распальванне варожасці" ды "Абраза прадстаўніка ўлады" праз інтэрнэт-каментар пра забітых Зельцара і супрацоўніка КДБ Федасюка.
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
СТ-8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Кунусаў Дзмітрый Міхайлавіч

12 траўня
Міхнюк Зінаіда — актывістка, узначальвала берасцейскую філію незалежнага прафсаюзу РЭП. Яе затрымалі за "абразу Лукашэнкі", а пасля ўвесь Беларускі незалежны прафсаюз РЭП быў прызнаны "экстрэмісцім фармаваннем". Суд над жанчынай пачнецца ўжо праз тыдзень, 18 траўня.
Дасылайце ёй лісты да паштоўкі па адрасе:
СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Міхнюк Зінаіда Феадосіеўна