Get Mystery Box with random crypto!

Затрыманы журналіст Intex-press Юрый Ганцарэвіч прызнаны паліт | Вясна | Брэст

Затрыманы журналіст Intex-press Юрый Ганцарэвіч прызнаны палітычным зняволеным

Юрый — жыхар Баранавічаў, затрыманы 27 красавіка за тое, што нібыта сфатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і даслаў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі. 6 траўня Ганцарэвічу было прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 артыкула 361-4 КК Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ён прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яго справу палітычна матываванай bit.ly/3MZIiZs

Па стане на 12 траўня ў Беларусі
1186 палітвязняў