Get Mystery Box with random crypto!

Апеляцыйную скаргу палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк разг | Вясна | Брэст

Апеляцыйную скаргу палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк разгледзяць 8 чэрвеня

Стала вядома, што ў Гомельскім абласным судзе 8 чэрвеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк на рашэнне суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Скаргу будзе разглядаць суддзя Мікалай Маратаеў. Да гэтага часу вы можаце падтрымаць Паліну, даслаўшы поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі і зрабіць грашовы перавод. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.

Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А