Get Mystery Box with random crypto!

Дапамога сям'і палітзняволенага Іван Пацяйчук — фігурант кры | Вясна | Брэст

Дапамога сям'і палітзняволенага

Іван Пацяйчук — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце за падзеі 9 і 10 жніўня 2020 (ч. 2 арт. 293 КК). Пацярпелымі па справе былі прызнаныя 19 сілавікоў. 12 ліпеня Івана асудзілі да 3 гадоў выхаваўчай калоніі. Яго ўзялі пад варту ў зале суда. Тэрмін Іван адбывае ў бабруйскай выхаваўчай калоніі. Яго маці адна выхоўвае яшчэ двух непаўнагадовых сыноў. За час зняволення ў хлопца памёр дзядуля, а ў бабулі здарыўся інфаркт.

Маці палітвязня звярнулася па дапамогу:

«Перадачы сыну магу сабраць толькі з дапамогай людзей, бо гэта вельмі дорага.

Я шчыра, схіляючыся ніцма землі, ад сябе асабіста і ад імя маіх дзяцей, дзякую за спагадлівасць усім тым, хто можа мне дапамагчы, з чыёй дапамогай я змагу прыехаць да Вані на сустрэчу не з пустымі рукамі. 30 траўня спатканне падпісалі на мяне і сярэдняга сына, а я яшчэ зусім не гатова. Удзячная ўсім, хто дапаможа маім дзецям і маральна, і матэрыяльна».


Падтрымайце фінансава сям'ю Івана