Get Mystery Box with random crypto!

23-гадовы жыхар Пінскага раёна нібыта зняў на відэа ваенны сам | Вясна | Брэст

23-гадовы жыхар Пінскага раёна нібыта зняў на відэа ваенны самалёт і скінуў яго «экстрэмісцкім» каналам — цяпер яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 23-гадовага жыхара Пінскага раёна «ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Ведамства паведамляе, што ён зняў на відэа вайсковы самалёт, а потым скінуў відэа ў «дэструктыўным тэлеграм-каналам».

Маладога чалавека абвінавачваюць паводле ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.