Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 18 траў | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

18 траўня
Лабко Віктар — атрымаў 2 гады "хіміі" па "карагоднай справе" (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
ПУАТ-49. 213010, г. Шклоў, вул. Маладзёжная, 2 б
Лабко Віктар Антонавіч

19 траўня
Карсюк Мікалай — затрыманы ў Берасці напрыканцы верасня 2021 года. Абвінавачваецца па артыкулах "Распальванне варожасці" ды "Абраза прадстаўніка ўлады" праз інтэрнэт-каментар пра забітых Зельцара і супрацоўніка КДБ Федасюка.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Карсюк Мікалай Аляксандравіч