Get Mystery Box with random crypto!

Дапамога сям'і палітзняволенага Віталь Брух - фігурант берас | Вясна | Брэст

Дапамога сям'і палітзняволенага

Віталь Брух - фігурант берасцейскай «справы карагодаў», узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка прызначыў Бруху 1,5 гады «хіміі». Цяпер Віталь адбывае тэрмін у ПУАТ №48. На волі яго чакаюць жонка і 10-гадовая дачка.

Віталь звярнуўся па дапамогу:

«
Дачцэ 10 гадоў і жонцы цяжка падтрымліваць сям'ю ў адзіноце. Патрэбна аплачваць школу, гурткі, купляць рэчы, плаціць за кватэру. Дапамагчы ім няма каму, бо я — у зняволенні, а маіх бацькоў няма ў жывых. Буду ўдзячны кожнаму, хто зможа выказаць нам падтрымку ў гэты цяжкі перыяд».

Падтрымайце фінансава палітвязня