Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 19 траў | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

19 траўня
Комбуль Яўген — сустракае ўжо другі(!) запар Дзень народзінаў у няволі. Раніцай аднаго лістападаўскага дня 2020 года да яго прыйшлі з вобшукам, а потым затрымалі (з таго моманту мужчына ўсё яшчэ сідзіць). Акрамя Яўгена, на той момант працаўніка чыгункі, у той дзень былі затрыманы яшчэ некалькі чалавек — потым іх разам судзілі з-за некалькіх пратэстных акцый.

Яўгена судзілі за тое, што ён:
удзельнічаў у вырабе трох пудзілаў з чорных пакетаў, якія ў верасні ды кастрычніку 2020 ён з іншымі людзьмі вывешваў ля дарог Берасця. На пудзілах былі надпісы "ОМОН", "МЕНТ", "Лжец №1".
замыкаў дротам чыгуначныя рэйкі.
разам з яшчэ аднім берасцейцам разбілі камнямі ды яйкамі вокна апорнага пункту міліцыі.
удзельнічаў у падпале пакрышак ноччу 08.11.2020 на пустой гарадской дарозе.

За гэта Комбулю суд даў 5 гадоў калоніі.

Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
ПК-1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Комбуль Яўген Міхайлавіч