Get Mystery Box with random crypto!

Супраць палітвязня Алега Рубца распачалі новую справу за злосн | Вясна | Брэст

Супраць палітвязня Алега Рубца распачалі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Стала вядома, што супраць Алега Рубца, асуджанага да 5,5 гадоў калоніі, у наваполацкай калоніі №1 узбудзілі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Акрамя гэтага, яго хочуць перавесці на «крытую» турму. Пра гэта яму паведамілі 12 траўня падчас дысцыплінарнай камісіі ў ПК-1.

Нагадаем, у лютым адміністрацыя наваполацкай калоніі закінула палітвязня ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў ПКТ. Яго пазбавілі перадач, званкоў і спатканняў. Але, па словах яго блізкіх, хлопец не губляе бадзёрасці духу.

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). 30 красавіка Алегу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падтрымаць Алега: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.