Get Mystery Box with random crypto!

Блогера youtube-канала «Кропка незвароту» перавялі у «крытую» | Вясна | Брэст

Блогера youtube-канала «Кропка незвароту» перавялі у «крытую» турму

Суд Шклоўскага раёна 27 красавіка разглядзеў справу «аб пераводзе палітвязня Юрыя Чудзіновіча ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава Юрыя 1 траўня перавялі на «турэмны» рэжым.

Чудзіновіч быў затрыманы ў ліпені 2021 года. Ён займаўся прадпрымальніцтвам, потым працаваў дальнабойнікам. На выбарах-2020 спрабаваў зарэгістравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты — але ЦВК яму адмовіў. Перад выбарамі 2020 года стаў актыўна весці YouTube-канал «Кропка незвароту» (больш за 40 тысяч падпісчыкаў) з ролікамі пра пратэсты. У тым ліку заявы з дадзенага канала ляглі ў аснову крымінальнай справы супраць Чудзіновіча. У ліпені 2021 мужчыну змясцілі пад варту, а ў снежні асудзілі да 4 гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

Падтрымайце Аляксандра лістамі салідарнасці: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А