Get Mystery Box with random crypto!

Стала вядома, што суд над Зінаідай Міхнюк пройдзе наўпрост у С | Вясна | Брэст

Стала вядома, што суд над Зінаідай Міхнюк пройдзе наўпрост у СІЗА-7. То бок фактычна справу разгледзяць ў закрытым паседжанні

Заўтра адбудзецца суд за "Абразу Лукашэнкі" над актывісткай незалежнага прафсаюзу. Суддзя будзе з Ленінскага суду Берасця — але ж паседжанне будзе "выязным", проста ў берасцейскім СІЗА. То бок суддзя Андрэй Грушко разгледзіць крымінальную справу палітзняволенай Міхнюк ва закрытай установе, у следчым ізалятары.

Вось як гэтае рашэнне пракаментаваў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
«Мяркую, што суд у турме гэта каб грамадзтва не даведалася аб тым, што доказаў злачынства няма. Мэта — паціху прыбраць з публічнай прасторы лідараў незалежных прафсаюзаў, расправіцца з прафсаюзным рухам, залякаць грамадзтва, каб людзі страцілі апошнюю надзею на справядлівасць».