Get Mystery Box with random crypto!

У гарадзенскай турме пачаўся суд па справе 'групы Аўтуховіча'. | Вясна | Брэст

У гарадзенскай турме пачаўся суд па справе "групы Аўтуховіча". Сярод 12 абвінавачаных 6 чалавек з берасцейшчыны. А Любоў Рэзановіч, жонку святара, трымаюць у асобнай клетцы як "асабліва небяспечную"

Сёння, 18 траўня, у гарадзенскай турме пачалі судзіць па дліннаму шэрагу артыкулаў групу людзей, якіх затрымалі яшчэ ў снежні 2020 года. Сярод іх з Берасцейскай вобласці:
Ірына Мельхер (маці)
Антон Мельхер (сын)
Сяргей Рэзановіч (бацька, праваслаўны святар)
Любоў Рэзановіч (жонка, на фота з суду яна ў асобнай клетцы)
Павел Рэзановіч (сын)
Уладзімір Гундар (баранавіцкі актывіст)

Сярод астатніх абвінавачаных улады вылучаюць Мікалая Аўтуховіча — нібыта ён стварыў "тэрарыстычную групоўку", а астатнія нейкім чынам яму дапамагалі.

На дадзены момант вядома, што на суд пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных. Іншых родных у залу судовых паседжанняў не пусцілі.