Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязень Уладзімір Гундар напісаў за кратамі верш да гадаві | Вясна | Брэст

Палітвязень Уладзімір Гундар напісаў за кратамі верш да гадавіны смерці Вітольда Ашурка

Дачка палітзняволенага Уладзіміра Гундара распавяла, што ўчора яе бацька перадаў на волю верш, напісаны 5 траўня 2022 года, які прысвяціў загінуламу год таму ў шклоўскай калоніі Вітольду Ашурку. Пры гэтым, дачка адзначае, што Уладзімір не памятаў дакладна, што менавіта ўчора была гадавіна смерці.

«Вітольду Ашурку прысвячаецца!

Хай шлях — да раю, пекла ці палону —
Усё прайдзі і вынесці здалей.
Васіль Стус

Дружа, ішлі мы поруч вызвольным тропам.
Тропам да запаветнай свабоды,
Да нашае свабоднае шчаслівае Айчыны.

Ён нас знайшоў, ён нас абраў…
Ты гэты троп як мог прайшоў,
А я іду, яшчэ сваім зямным змагарным тропам.

Тропам, які наканаваў сам Госпад нам…
І пастараюся, і за сябе, і за цябе дайсьці
Да нашае свабоднае Айчыны».

Нагадаем, у будынку гродзенскай турмы 18 траўня пачаўся суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча», сярод якіх — палітзняволены баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. 28 траўня палітвязню споўніцца 62 гады.

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар