Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 26 траў | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

26 траўня
Вінакураў Ігар — берасцеец, фігурант "карагоднай справы" (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт). Акрамя таго, дадаткова яго абвінавачвалі ў пашкоджанні дзвюх камер "Белтэлекама" і нанясенні "цынічных надпісаў". Агулам, Ігар атрымаў 2.5 гады "хіміі".
Адрас для падтрымкі:
ПУАТ-17. 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2
Вінакураў Ігар Алегавіч

27 траўня
Вікхольм Ірына — грамадзянка Расіі. Была затрымана адразу пасля свайго папярэдняга Дня народжання, 28.05.2021. У той дзень яе запрасілі ў адзел на грамадзянству і міграцыі, а пасля зладзілі вобшук і затрымалі.
Потым Ірыну асудзілі за твіт як за "паклёп на прэзыдэнта" да 1.5 гадоў калоніі. У тым твіце жанчына дала спасылку на свой "Жывы журнал", дзе быў перадрук матэрыялу BBC пра самалёт Ryanair і Пратасевіча.
Даслаць цёплыя словы можна па адрасе:
ПК-4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Вікхольм Ірына Фёдараўна