Get Mystery Box with random crypto!

У Пружанах за пасты ў сацсетках пра мігрантаў судзяць актывіст | Вясна | Брэст

У Пружанах за пасты ў сацсетках пра мігрантаў судзяць актывістку Алену Гнаўк

Сёння ў судзе Пружанскага раёна распачаўся суд над 65-гадовай палітзняволенай актывісткай Аленай Гнаўк. Асуджаную па «справе карагодаў» цяпер судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) за восеньскія пасты ў Facebook і Instagram пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Цяпер жанчыне пагражае да шасці гадоў калоніі.

Напачатку траўня Алена абвяшчала галадоўку за кратамі. Яна патрабавала, каб лісты, якія яна напісала, дахадзілі адрасатам. Жанчына трымала галадоўку больш за тыдзень і дамаглася таго, каб ёй пачалі аддаваць лісты.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3MMt9Kg

Падтрымаць Алену: ІЧУ АУС Пружанскага райвыканкама, 225133, Брэсцкая вобласць, Пружаны, Савецкая, 36, Алена Пятроўна Гнаўк