Get Mystery Box with random crypto!

Пінскага палітвязня Алега Рубца пераводзяць на строгі рэжым. С | Вясна | Брэст

Пінскага палітвязня Алега Рубца пераводзяць на строгі рэжым. Суд, які вынес такое рашэнне, прайшоў 10 чэрвеня

Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", 10 чэрвеня ў судзе г. Наваполацка была разгледжана справа аб узмацненні рэжыму ўтрымання пінчуку Алегу Рубцу.

Пракурор патрабаваў, каб палітвязень правеў астатнія 3 гады пазбаўлення волі не ва ўмовах калоніі узмоцненага рэжыму, а турэмнага. Суддзя Вольга Баліка вынесла менавіта такое рашэнне.

Алег — жыхар Пінска, асуджаны да 5.5 гадоў калоніі з-за акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 году ў Пінску. Адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі, дзе на яго аказвалі ціск: шмат разоў ўмяшчалі ў ШІЗА, апасля адправілі ў ПКТ. Хлопца пазбівілі перадач, званкоў і спатканняў.

Дзе знаходзіцца зараз Алег, сказаць цяжка: хутчэй за ўсё, зараз яго этапуюць у адну з турмаў, дзе ёсць строгі рэжым. Таму хутка палітвязень трапіць у магілёўскую, гарадзенскую ці жодзінскую турму.

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/f9m5m3v6p1