Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязня Віталя Жука ў бабруйскай калоніі змясцілі ў ШІЗА П | Вясна | Брэст

Палітвязня Віталя Жука ў бабруйскай калоніі змясцілі ў ШІЗА

Палітзняволенага кобрынца Віталя Жука, асуджанага да году калоніі за абразу Лукашэнкі, адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 змясціла ў штрафны ізалятар. Палітвязень павінен быў патэлефанаваць жонцы праз відэасувязь, але размова так і не адбылася праз спагнанне. Тэрмін і прынчыны — невядомыя.

У нядаўнім лісце Віталь напісаў:

«Я палічыў, што ўжо малых не бачыў (я не пра відэазванкі) 1 год і 5 месяцаў. Вось яна — славутая, знакамітая, выпраўленчая сістэма — пакараць усіх, у тым ліку і дзяцей, як і іх бацькоў».

23 лютага 2022 прайшоў ператрус у жонкі Віталя. Па розных падставах сілавікі прыходзілі да Маргарыты ўжо некалькі разоў. Падчас ператрусу 23 лютага стала зразумела, што жанчыну таксама падазраюць у абразе Лукашэнкі. Гэтым разам на ператрус сілавікі прыйшлі разам з органамі апекі, але забраць дзяцей не ўдалося, бо іх да сябе ўзяла бабуля.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Віталь Васільевіч Жук