Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 20 чэрв | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

20 чэрвеня
Кандрасюк Андрэй — атрымаў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з-за акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 ў Берасці. У той дзень ён хацеў адвесці ў бок ад АМАПу жанчыну, пасля чаго яго схапілі сем сілавікоў і моцна збілі. У РАУС міліцыя выклікала хуткую, бо Андрэй увесь быў у крыві. Ён трапіў у бальніцу: у яго была траўма галавы, гематомы па ўсім целе, яму накладалі швы.

Па факце збіцця Кандрасюка была пададзена заява ў Следчы камітэт на ўзбуджэнне крымінальнай справы. У межах той справы былі следчыя дзеянні з яго ўдзелам на вуліцы Савецкай (дзе хлопца прасілі паказаць, што ды як адбывалася 10.08.2020). Пазней гэтыя дадзеныя былі выкарастаны супраць яго ў крымінальный справе з-за "удзелу ў масавых закалотах" (арт.293 КК), а справу па факту збіцця Андрэя так і не ўзбудзілі.

Сустрэне ўжо другі Дзень народзінаў за кратамі. Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПК-15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Кандрасюк Андрэй Уладзіміравіч