Get Mystery Box with random crypto!

Маларыта: актывістке БНФ Людміле Рамановіч пракурор запатрабав | Вясна | Брэст

Маларыта: актывістке БНФ Людміле Рамановіч пракурор запатрабаваў калонію. Прысуд агучаць на наступным тыдні

Сёння адбыліся спрэчкі бакоў у крымінальнай справе супраць Рамановіч. Пракурор Міховіч прапанаваў суддзе Вользе Смірновай назначыць 57-гадовай палітзняволенай 1 год 6 месяцаў калоніі.

Нагадаем, што Людмілу судзяць за слова "узурпатар", якое та напісала пра Аляксандра Лукашэнка. Гэтая (як лічыць следства ды пракуратура) "абраза" была ў звароце Людмілы да Следчага камітэту.

Прысуд актывістке агучаць 21 чэрвеня а 10-й гадзіне ў маларыцкім судзе.