Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязень Уладзімір Гундар трымае сухую галадоўку ў карцары | Вясна | Брэст

Палітвязень Уладзімір Гундар трымае сухую галадоўку ў карцары

Фігурант «справы Аўтуховіча» палітвязень Уладзімір Гундар трымае сухую галадоўку ў карцары. Пра гэта журналістам BPN паведаміла яго жонка.

Жанчына адзначае, што на момант сустрэчы з адвакатам муж пачуваўся няблага, аднак сухая галадоўка вельмі небяспечная для яго: праз гіпертанію трэба рэгулярна прымаць лекі, што немагчыма без вады. Па словах жонкі, у карцар Гундара накіравалі, паводле адных звестак, на 10 сутак, паводле іншых — да 11 ліпеня. Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на яго патрабаванні, а таксама як адказ на прымусовае распрананне перад працэсам. У выніку палітвязня судзілі ў адных майтках, прыкаваўшы за рукі да клеткі.

Вы можаце падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі, а таксама лістамі салідарнасці.

Крыніца: @euroradio

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар