Get Mystery Box with random crypto!

За надпісы ў падтрымку Украіны асудзілі жыхара Кобрыну. Працэс | Вясна | Брэст

За надпісы ў падтрымку Украіны асудзілі жыхара Кобрыну. Працэс праходзіў не ў будынку суду

7 сакавіка ў Кобрыне на фасадах будынкаў з'явіліся надпісы: "Слава Украіне", "Смерць рашысцкім акупантам". На наступны дзень гэтыя выказванні былі замаляваныя. Ды 18 сакавіка з'явіліся яшчэ некалькі: "Лукашысты-фашысты", "Слава Украіне".

За гэтыя надпісы распачалі крымінальную справу супраць Кавалёва Уладзіміра Мікалаевіча, у яго дома зладзілі вобшук.

А 27 чэрвеня пачаўся суд. Працэс праходзіў паказальна і таму адбываўся не ў будынку кобрынскага суду, а ў мясцовым політэхнічным каледжы.

Сёння ж суддзя Таццяна Каберская агучыла прысуд: прызнаць Кавалёва вінаватым па арт.341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Ды прызначыла яму 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (так званая "дамашняя хімія").

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/0hokv9ahn1
Фота ілюстрацыйнае.