Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволены Уладзімір Гундар працягвае трымаць галадоўку — | Вясна | Брэст

Палітзняволены Уладзімір Гундар працягвае трымаць галадоўку — падчас працэсу ён стаяў у клетцы ў адных майтках

29 чэрвеня 61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча», інвалід ІІ групы Уладзімір Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на яго патрабаванні, а таксама як адказ на прымусовае распрананне перад працэсам — адзенне фігурантаў справы перад судом прымушаюць прасвечваюць рэнтгенам. Вязні мяркуюць, што насіць яго пасля гэтага шкодна для здароўя.

Праваабаронцам стала вядома, што 9-га ліпеня Гундара вызвалілі з карцэру, дзе ён быў 10 сутак. Увесь гэты тэрмін палітвязню кожны дзень ставілі ўкол з абязбольваным з-за моцнага болю ў спіне. Пасля выхаду з карцару Уладзімір пачаў піць ваду, але працягвае трымаць галадоўку.

Гундар і надалей адмаўляецца апранаць адзенне пасля прасвечвання рэнтгенам, таму сёння падчас працэсу ён стаяў у клетцы ў адных майтках.