Get Mystery Box with random crypto!

Прысуд пакінулі без зменаў: палітзняволеную Зінаіду Міхнюк абл | Вясна | Брэст

Прысуд пакінулі без зменаў: палітзняволеную Зінаіду Міхнюк абласны суд таксама пастанавіў накіраваць на 2 гады ў калонію за "абразу Лукашэнкі"

18 траўня наўпрост у берасцейскім СІЗА асудзілі Зінаіду Міхнюк, актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП. На суд пускалі толькі непасрэдных удзельнікаў працэсу, публіку на паседжанне не пусцілі. Падрабязнасці суду не вядомыя, але ж вядомы прысуд: суддзя Грушко па ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу 61-гадовай жанчыне даў 2 гады калоніі.

Сёння ж прайшоў разгляд апеляцыйнай скаргі ў абласным судзе Берасця. Тройка суддзяў (сярод іх Вера Філонік) пакінулі прысуд палітзняволенай без зменаў, а скаргу — без задавальнення.