Get Mystery Box with random crypto!

У Іванава сёння раніцай была затрыманая настаўніца Алена Пуцык | Вясна | Брэст

У Іванава сёння раніцай была затрыманая настаўніца Алена Пуцыковіч, якая адбывае «хатнюю хіміі» за два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў

Па інфармацыі суседзяў, пры затрыманні былі чутныя стрэлы — міліцыянты маглі страляць у сабаку, бо пазней каля дома стаяла хуткая і ветэрынарная дапамогі. Раней мясцовыя сілавікі ўжо пагражалі стральбой у сабак.

Затрыманняў у горадзе сёння шмат, ужо вядомыя прозвішчы чацвярых затрыманых, сярод якіх, паводле папярэдняй інфармацыі, былы міліцыянт.

Вядома, што перадачы для затрыманых не бяруць — дазваляюць перадаць толькі медыкаменты.

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3P36XgV

Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna