Get Mystery Box with random crypto!

Кроў на пратаколе і 25 сутак па двух артыкулах — у Іванаве асу | Вясна | Брэст

Кроў на пратаколе і 25 сутак па двух артыкулах — у Іванаве асудзілі яшчэ аднаго затрыманага на тыдні

Стала вядома, што мясцоваму жыхару Андрэю Дражыну прызначылі 25 сутак арышту. Мужчыну судзілі адразу па двух «народных» артыкулах — за пікетаванне і непадпарадкаванне. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Пад пікетаваннем меўся на ўвазе намаляваны на гаражнай браме герб Пагоня, які яшчэ ў 2007 годзе быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Брама з гербам была нябачная як з дарогі, так і з боку суседзяў. Пагоня там месцілася ўжо каля 10 гадоў. Але сілавікі заўважылі яе толькі падчас пазаўчорашняга ператрусу.

Падчас затрымання сілавікі паклалі Дражына на падлогу і надзелі кайданкі. Мужчыну падрапалі нос — пашкоджанні відаць на «пакаяльным» відэа. Апроч гэтага у Андрэя з'явіліся сінякі на руках і нагах. Праз разбіты нос было шмат крыві. Кажуць, што кроў была нават на пратаколах.

Крыніца: «Наша Ніва»