Get Mystery Box with random crypto!

Шматдзетную маці з Іванава судзілі тройчы за шэсць дзён — увес | Вясна | Брэст

Шматдзетную маці з Іванава судзілі тройчы за шэсць дзён — увесь гэты час жанчына правяла ў ізалятары

Міліцыянты склалі на жыхарку Іванава Марыну Кіявец тры пратаколы за рэпосты «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Але ў суд аддалі іх не ўсе адразу, а па чарзе. Тым часам 33-гадовую жанчыну, якая гадуе траіх дзетак, трымалі за кратамі. Па законе, яе павінны былі адпусціць праз 3 гадзіны

— Гэта ўсё, ці яшчэ будзеце насіць кожны дзень пратаколы? — запытаўся суддзя ў міліцыянтаў падчас учорашняга пасяджэння.

— Ніяк не, усё, — адказаў адзін з іх.

— А чаму ў пятніцу не разгледзелі? У пятніцу я ж разглядаў [іншую справу на Марыны Кіявец]?

Указанне,
— удакладніў міліцыянт.

Тады суддзя абвясціў, што карае жанчыну штрафам у 640 рублёў. Гэта трэці штраф, які прысудзілі Кіявец. Агулам за тры рэпосты яна мусіць заплаціць 2368 рублёў (74 базавыя велічыні).

Крыніца: @euroradio